Грытунская школа на старонках «Браслаўскай звязды»

Приятно вспомнить, как мы трудились, как радовались,
как гордились за  многие наши  дела и успехи.

1987

 

ШКОЛА ПРАЦОЎНАГА
І  МАРАЛЬНАГА ГАРТУ

Селетні злёт прадстаўнікоў працоўных аб’яднанняў школьнікаў, які адбыўся ў мінулую нядзелю ў раённым Доме культуры, можна назваць юбілейным.

10 гадоў назад у раёне пачалі ўзнікаць вучнёўскія брыгады і звенні. I першапраходцамі ў гэтай новай справе сталі тады настаўнікі і вучні Опсаўскай СШ.

А сёлета ў калгасах і саўгасах, на прамысловых прадпрыемствах працавала ўжо 14 брыгад і 25 звенняў, якія аб’ядноўвалі 1785 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Для многіх аб’яднанні школьнікаў сталі сапраўднай школай працоўнай і маральнай загартоўкі, дапамаглі выбраць прафесію і жыццевы шлях,

Менавіта гэту ролю і значэнне іх пастараліся падкрэсліць пры афармленні свайго стэнда рабяты з Далёкіх.

Расказ пра справы вучнёўскія пачынаўся з інфармацыі аб тым, што за гады існавання ў брыгадзе атрымалі навыкі работы на зямлі і фермах 445 хлопчыкаў і дзяўчынак, што абсалютная большасць іх звязала лёс з родным краем.

Сярод былых выхаванцаў школы — дырэктар саўгаса «Друйскі» С.I.Радзевіч, дырэктар саўгаса «Авангард» П. А. Хадзюш, старшыня калгаса «Зорка» В.В.Мацук, намеснік старшыні калгаса імя Мічурына В.С.Вашкевіч, галоўныя эканамісты калгасаў імя Леніна і імя Чапаева Н. М. Скур’ят і А.С.Шаўчук, галоўны інжынер калгаса імя Варашылава Э. Ч.Баліка.

Гэты пералік можа прадоўжыць кожная школа, бо многія з сённяшніх маладых хлебаробаў пачыналі свой шлях да прафесіі ў вытворчых брыгадах ці звеннях.

Загадчык аддзела народнай адукацыі К. Велічковіч, які выступіў з дакладам, падвёў вынікі работы школьнікаў. А яны, прама скажам, унушальныя.

Сіламі членаў вучнёўскіх брыгад і звенняў выканана розных работ на 995.538 рублёў, за якія рабятам выплачана амаль 239 тысяч рублёў заработнай платы.

Школьнікі вырошчвалі і ўбіралі розныя сельгаскультуры, нарыхтоўвалі кармы, збіралі з палёў каменне, працавалі памочнікамі камбайнераў, на збожжатаках і  жывёлагадоўчых фермах. Усяго зробленага рабячымі рукамі не пепералічыць. 

Але пакуль я не стану называць іншых абсалютных лічбаў, якія прагучалі ў дакладзе, бо некаторыя з іх патрабуюць удакладнення.

3 года ў год работа брыгад і звенняў набірае размах, перакрочвае звыклыя межы традыцыйнага занятку школьнікаў.

Усё смялей вучні бяруцца за самастойную справу.

Мінулым летам, напрыклад, 79 хлопчыкаў і дзяўчынак давалі водпускі работнікам ферм ці працавалі поплеч з бацькамі — жывёлаводамі.

Так, Алена Фядотава з Дрысвяцкай СШ два месяцы даіла кароў у саўгасе «Авангард»,

Васіль Гайлеш з Друйскай СШ пасвіў  жывёлу,

Іра Пабяржына з Опсаўскай СШ працавала на свінагадоўчым комплексе калгаса «Маяк».

Шмат цёплых, шчырых слоў удзячнасці выказалі вучням Мількаўскай і Дрысвяцкай сярэдніх, Грытунскай васьмігадовай школ на злёце старшыня калгаса імя Кірава Ч. Л. Баброўскі і сакратар партарганізацыі саўгаса «Відзаўскі», I. Л. Камінскі.

Менавіта школьнікі дапамаглі летам гаспадаркам вырашыць кадравую праблему. Яны давалі жывёлаводам выхадныя і водпускі, а ў калгасе Імя Кірава самастойна абслугоўвалі цэлую ферму.

Мэтанакіраваную праграму па падрыхтоўцы жывёлаводаў для работы ў гаспадарках распрацавалі многія школы.

Шырокае асвятленне, напрыклад, знайшла на злёце практыка Далёкаўскай СШ.

Калгас імя Варашылава стварыў на фермах для школьнікаў 24 рабочыя месцы, на ферме «Далёкія» адкрыў вучэбны клас.

I цяпер два разы ў тыдзень па дзве гадзіны вучні працуюць па чарзе на трох калгасных фермах. Іх работа аплачваецца гаспадаркай.

 80 хлопчыкаў з розных школ прынялі сёлета непасрэдны ўдзел у жніве. У гарачую пару касавіцы збожжавых яны сталі памочнікамі камбайнераў.

Увесь уборачны прыпар не пакінулі камбайнаў вучні Друйскай СШ Алег Бажэвіч і Юра Адамёнак, Быстрамавецкай васьмігодкі — Ігар Кароткі, Раман Чарнаморды, Генадзь Трубовіч, Грытунскай — Леанід Сайдак, Андрэй Рогалеў і Віктар Пушко.

У час летніх канікул вучні працавалі паштальёнамі, на прадпрыемствах, былі заняты іншымі відамі грамадска карыснай працы.

У дакладзе адзначалася, што ў параўнанні з папярэднім годам значна палепшана работа працоўных аб’яднанняў Слабодкаўскай і Відзаўскай сярэдніх школ.

Усебакова прааналізаваўшы работу брыгад і звенняў, райком камсамола і раённы аддзел народнай адукацыі прысудзілі першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве Далёкаўскай СШ.

Вопыт работы жывёлагадоўчага звяна яе, дарэчы, будзе экспанавацца на ВДНГ СССР.

На другім месцы Відзаўская і на трэцім  — Слабодкаўская сярэднія школы.

Сярод васьмігодак у ліку прызёраў звенні Быстрамавецкай, Грытунскай і Відзы-Лаўчынскай школ.

Аб справах працоўных аб’яднанпяў расказвалася не толькі ў дакладзе.

Права выступіць атрымалі лепшыя брыгадзіры і звеннявыя, асобныя вучні.

На жаль, у гэтай частцы  праграмы злёту не ўдалося адыйсці ад старых схем.

3 трыбуны гучалі стаўшыя ўжо традыцыйнымі рапарты, у якіх нярэдка жаданае выдавалася за рэчаіснасць, калі за поспехамі не хацелася бачыць праблем.

Прызнаюся, без замілавання слухала я звонкія рабячыя галасы, выступленні дарослых.

I толькі прамова старшай выхавальніцы Опсаўскай школы -інтэрната Т. В. Гарбуновай закранула, як кажуць, за жывое.

У ёй — боль душы, крык аб дапамозе. I крыху крыўды.

Школа, дзе кожны з вучняў штодня займаецца грамадска карыснай працай, сваёй падсобнай гаспадаркай, даволі многа працуе ў суседніх калгасах, не была нават успомнена ў дакладзе.

Але гэта яшчэ паўбяды. Побач са школай зрабілі кар’ер, і апошняе месца адпачынку рабят метадычна знішчаецца. I справы да гэтага нікому няма.

У цэлым жа сёлетні злёт быў, як кропля вады, падобны на мінулыя.

Складвалася ўражанне, што вецер перамен яшчэ не закрануў ні яго арганізатараў, ні ўдзельнікаў.

 Па-ранейшаму многія перакананы: лепшы рапарт ёсць гарантыя поспеху. I не бяда, калі там не ўсё адпавядае рэчаіснасці, патрабаванням часу.

Вінаваціць у гэтым рабят не буду. Яны бяруць прыклад з нас, дарослых, робяць па нашай падказцы.

Аб рабоце вучнёўскіх брыгад, звенняў, работнікі аддзела народнай адукацыі і райкома камсамола мяркуюць не па ўласных уражаннях і аб’ектыўных звестках, а па пададзеных са школ паперах. I тут выігрывае найбольш прадбачлівы.

Спашлюся толькі на некалькі прыкладаў.

Карасінская васьмігодка ўжо летась мела рабочыя месцы на ферме калгаса «Камунар». I сёлета два хлопчыкі сёмага класа (гэта ўвесь клас) працуюць па графіку ў гаспадарцы.

Ці ведаюць аб гэтым у РАНА? Так. Але паколькі дырэктар школы не напісала аб гэтым факце ў справаздачы, яго не палічылі патрэбным назваць, а не тое, што расказаць на злёце.

Зноў як адкрыццё — толькі пачынаючаяся практыка далёкаўскіх школьнікаў.

Дарэчы, далёка не ўсё ў гэтай школе з’яўляецца лепшым у раёне.

Два разы, напрыклад, у маі і жніўні, правяралі работнікі аддзела прышкольныя доследніцкія ўчасткі.

Інспектар РАНА  А.I.Шляга асабіста пабывала ў Далёкіх і была тады непрыемна ўражана тым, што ўбачыла.

Аднак пазней яе ўпаўне задаволілі справаздачы са школы аб доследніцкай рабоце.

Не такі плённы, як у справаздачы, тут і вынік работы вытворчай брыгады. I ў дакладзе, і на стэндзе школы расказвалася, што рабяты вырошчвалі 20 гектараў  даўгунцу, а вось, што не даход прынесла школьная плантацыя гаспадарцы, а 3,7 тысячы рублёў страт, замоўчвалася. 

Магу дапусціць, што вучні аб гэтым не ведаюць, аднак ведаюць дарослыя. Але тым не менш у пераможную рэляцыю ўключылі першую лічбу.

Не складанню рапартаў трэба вучыць падлеткаў, а працалюб’ю, уменню гаспадарыць, лічыць прыход і расход, рэальна ацэньваць вынікі сваёй працы, свой уклад у агульную справу.

Не за гарамі пераход на поўны гаспадарчы разлік калгасаў і саўгасаў, прамысловых прадпрыемстваў. I менавіта ў яго ўмовах будуць працаваць сённяшнія школьнікі.

Не трэба быць вельмі прадбачлівым, каб зразумець, што нялёгка і няпроста будзе ўліцца ім у  жыццё, бо заганныя традыцыі рапартаманіі пасеяны ўжо ў іх душах.

Згаджаюцца ж цяпер рабяты з тым, што ў іх справаздачах значыцца: вырасцілі 126 гектараў бульбы, 130 — ільну, назапасілі 282 тоны сена, 304 сенажу, хоць выконвалі толькі частку работ з усяго комплексу.

Такіх перабольшванняў дапускаецца шмат.

У дакладзе, напрыклад, гаварылася, што брыгада Відзаўскай сярэдняй школы ў калгасе «Уперад» пераведзена на гаспадарчы разлік.

Магчыма, нехта ў гэта і паверыў, але дырэктар школы М. М. Пішчулёнак адчуваў сябе няёмка. Да гаспадарчага разліку яшчэ далёка і не ўсё тут залежыць ад школы.

На рахунку працоўных аб’яднанняў школьнікаў шмат добрых спраў і няма патрэбы прыхарошваць іх звыш меры.

Гэта неапраўданы і няўдзячны занятак, бо ўрэшце рэшт рабяты дарастуць да пары крытычнага ўспрымання і ацэнкі рэчаіснасці і тады дзякуй за яго не скажуць.

Сёння ў вытворчых брыгад і звенняў шырокае поле дзейнасці.

Асноўныя напрамкі яе акрэсліла перад рабятамі сакратар райкома партыі Л.Я.Янушэўская.

Гэта падрыхтоўка кадраў  жывёлаводаў, забеспячэнне школьных сталовых і насельніцтва гароднінай, дапамога ў добраўпарадкаванні ферм, населеных пунктаў.

Задачы па сіле падлеткам. Але бясспрэчна і тое, што рэалізаваць сябе яны змогуць толькі пры падтрымцы дарослых.

Т.ПАШКЕВІЧ

1996

 

 

CТВОРАНЫ СВОЙ СТЫЛЬ

 

Прынята лічыць, што невялікія, аддаленыя ад культурных цэнтраў сельскія школы не даюць сваім вучням належнага сучаснага ўзроўню адукацыі і выхавання.

Магчыма, такое і можна сказаць аб некаторых школах Браслаўскага раёна, але толькі не аб Грытунскай.

Сапраўды, гэтая навучальная ўстанова знаходзіцца на самай граніцы і раёна, і рэспублікі, там, дзе, як кажуць, чорт хамуты не вешае.

Але зайдзіце ў будынак, і вас уразяць чысціня, акуратнасць, кветкі, высокая культура як саміх настаўнікаў, так і іх выхаванцаў.

Прыходзячы ў школу, і настаўнікі, і дзеці пераабуваюцца.

Школьную форму тут не патрабуюць, але ўсе апрануты па-дзелавому строга, у адпаведнасці з прызначэннем установы.

Знешні стыль падцягнутасці, дзелавітасці, чысціні і парадку перадаецца і ўсяму зместу вучэбна-выхаваўчай работы.

Магчымасцей наладзіць сучасны ўзровень адукацыі для 51 вучня школы ў мясцовых педагогаў няшмат

Як, напрыклад, пазнаёміць дзяцей з асновамі камп’ютэрнай граматы, калі такой тэхнікі тут і ў вочы не бачылі, калі не хапае метадычнай і дапаможнай літаратуры, тэхнічных сродкаў.

Аднак гэты недахоп кампенсуецца стараннасцю настаўнікаў, іх пастаянным творчым пошукам, індывідуальным падыходам да вучняў

Выконваецца ўвесь школьны кампанент: працуюць факультатывы па вывучэнню матэматыкі, рускай мовы, асновах моўнай культуры і культуры ўзаемаадносін.

Наладжана вывучэнне польскай мовы.

Акрамя заняткаў, у школе ёсць шмат цікавага для дзяцей.

У малодшых класах створана дзіцячая арганізацыя «Верасочкі», якая падтрымлівае сувязі з газетай «Зорка».

Займаючыся вывучэннем этыкі, члены гэтай арганізацыі самастойна распрацавалі і ўкараняюць у школе правілы паводзін на уроках, перапынках і па-за школай.

Заняткі ў клубе для найбольш цікаўных малодшых школьнікаў «Чамучка» праводзяць старшакласніцы Марына Аляюн і Алеся Букоўская. Але, вядома ж, за ўсім гэтым стаяць настаўніцы пачатковых класаў В. I. Кульба і Я Г. Фунікава.

Ініцыятыўных, творчых педагогаў у школе шмат.

Напрыклад, В.В.Кроп — настаўнік працы.

Усяго пяць гадоў працуе ён пасля Аршанскага педвучылішча, займаецца завочна ў інстытуце, а ўжо стаў вопытным педагогам.

Менавіта яму даручылі кіраўніцтва найбольш цяжкім класам, дзе большасць хлопчыкаў.

I вось 14 кастрычніка гэты клас правёў у школе цудоўна падрыхтаванае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

А ў клубе «Гаспадар», якім кіруе В.В.Кроп, дзеці займаюцца з асаблівым задавальненнем, бо тут вучаць справам сапраўды патрэбным у жыцці і вучаць цікава.

Ёсць у школе вучнёўскія клубы «Эканаміст», «Ледзі і джэнтльмены», якія таксама праводзяць цікавыя і змястоўныя заняткі.

Значная работа па вывучэнню народнай культуры і традыцый ажыццяўляецца праз этнаграфічны куток, пачатак якому паклала А.Б.Кажанеўская, а працягвае папаўняць Р.С.Шавец.

Тут сабрана шмат цікавых рэчаў ад прымітыўных сялянскіх прылад працы да грамафона, на якім яшчэ можна «круціць» даўнейшыя пласцінкі, шырока прадстаўлена мастацкае пляценне.

Тут праводзяцца урокі, наведваюцца сюды і мясцовыя народныя ўмельцы М Б. Кісялёва, Ю.Н.Бабуль, С.Уманец, каб падзяліцца сваім майстэрствам з падрастаючым пакаленнем.

Аднак асноўны клопат грытунскіх выкладчыкаў — грунтоўныя і трывалыя веды вучняў. I як сведчаць школьныя алімпіяды, кантрольныя работы, з гэтай задачай добра спраўляюцца, акрамя названых вышэй настаўнікаў, Я.М.Шавэла, 3.М. Ваўчонак, К.I.Бялусь і іншыя.

Нават уліўшыяся ў педкалектыў у мінулым годзе маладыя выкладчыцы Н.I.Кук’ян і I.Р.Бабуль, нічым не ўступаюць сваім больш вопытным калегам.

Грытунская базавая школа была створана ў 1968 годзе.
І адразу моцны падмурак пад яе быў закладзены першым дырэктарам Іванам Фёдаравічам Агейчыкам, чалавекам апантаным, сапраўдным энтузіястам педагагічнай справы.

Добрыя традыцыі пераняла яшчэ ў 1982 годзе цяперашні дырэктар Вера Паўлаўна Шыкшнян. I не толькі пераняла, а пайшла значна далей.

За гэты час ўмацавалася матэрыяльная база навучальнай установы. Цяпер тут ёсць сталоўка, спартыўная зала, майстэрня, гароднінасховішча, цяпліца.

Цяжкія фінансавыя праблемы кіраўніцтва Грытунскай БШ стараецца ў нейкай ступені вырашаць за кошт уласных рэсурсаў.

Так у бягучым годзе з прышкольнага ўчастка было сабрана 1700 кг бульбы, 280 кг сталовых буракоў, 200 кг морквы, 80 кг памідораў, 55 кг цыбулі, 47 кг фасолі, 7,5 кг часнаку, вырошчваліся расада, ячмень.

Гэта дало магчымасць удзешавіць гарачае сталаванне школьнікаў і пакласці на спецрахунак 27,5 мільёна рублёў.  А таму сёння тут ёсць сродкі, каб папоўніць мех Дзеда Мароза і зрабіць дзецям такі цікавы падарунак, як экскурсія ў сталіцу рэспублікі.

Папаўняецца школьная скарбонка і за кошт грамадска-карыснай працы.

Сёлета ў саўгасе «Відзаўскі» вучні ўбралі сем гектараў бульбы.

Кіпіць праца і ў школьнай майстэрні.  Тут вырабляюцца лаўкі для дойкі кароў, розныя падстаўкі для абутку, кухонныя наборы, карнізы і розныя падзелкі, як для школы, так і на продаж.

У мінулым годзе, такім чынам, было выручана больш аднаго мільёна рублёў, якія былі патрачаны на правядзенне школьных мерапрыемстваў.

Адным словам, нягледзячы на свой сельскі статус, аддаленасць, матэрыяльныя цяжкасці, Грытунская базавая школа жыве; дае трывалыя веды і добрае выхаванне падрастаючым сяльчанам.

Настаўнікі тут не закіслі, не пакрыліся карой абыякавасці, не засумавалі.

Педкалектыў працуе мэтанакіравана, рытмічна, у сваім адметным стылі.

Г. ЛУКАШОНАК,
метадыст РАА,
«Браслаўская звязда» 18.12.1996

 

1997

 

 

Сустрэча з мінулым

 

Ёсць на Браслаўшчыне маленькая вёсачка Гірэйшы.

Не кожны жыхар раёна чуў гэту назву, а для мяне і маіх аднакласпікаў яна самая дарагая, бо гэта вёска нашага дзяцінства.

Напэўна, таму яна здаецца самай прыгожай, а жыхары — самымі ветлівымі і добрымі.

Не часта даводзіцца наведваць бацькоўскі кут. Але нядаўна лёс зрабіў нечаканы падарунак — нас, першакласнікаў 1967 года, запрасілі на святочную лінейку ў Грытунскую школу.

Сустрэча са школай — падзея заўсёды хвалюючая, а калі чалавек роўна трыццаць гадоў назад быў першакласнікам, — наогул — незабыўная.

Вось мы з нашай першай настаўніцай Соф’яй Мікалаеўнай Еўдакімавай стаім у школьным двары.

Насупраць — прыгожа апранутыя, з  вялікімі букетамі цяперашнія першакласнікі са сваёй настаўніцай Тэрэзай Уладзіміраўнай Глымбоцкай.

Гучаць прыгожыя вершы, цудоўныя словы наказаў…
Мы глядзім на першакласнікаў і ўспамінаем сябе і тое, як нялёгка быць вучнем.

На працягу ўсіх гадоў вучобы за намі назіралі ўважлівыя і строгія вочы нашых настаўнікаў.

Вядома, многае забылася з той пары, але сваю першую настаўніцу я і мае аднакласнікі памятаем і будзем памятаць заўсёды.

Нізкі паклон нашай Соф’і Мікалаеўне за яе дабрату, шчырасць, цярплівасць.

Закончылася ўрачыстая лінейка, і ўсе накіраваліся ў класы на першы ў гэтым годзе ўрок — урок міру.

Настаўнікі запрашалі нас да сябе, але мы выбралі першы клас.

Менавіта ў гэтым пакоі і мы некалі ўпершыню селі за парты.

Няспешна льецца гутарка. Першакласнікі, іх мамы, таты, і нават бабуля ўважліва слухаюць настаўніцу.

Кожным вучнем мір успрымаецца па — свойму.

Дпя адных — гэта сонца, кветкі або людзі, для другіх —  рэчка, дождж, вясёлка…

Кожны першакласнік меў магчымасць перанесці сваё разуменне міру на вялікі аркуш паперы, што вісеў на дошцы.
І гэта «карціна» захаваецца ў школе да той пары, калі першакласнікі стануць выпускнікамі.

Пасля ўроку міру пачалася новая урачыстасць.

Дарослых і рабят запрасілі у залу, дзе былі па — святочнаму накрыты сталы.

На сцэну па чарзе выклікаліся дырэктар школы ў 1967 годзе Іван Фёдаравіч Агейчык, які прынёс з сабой фотаздымкі тых гадоў са свайго асабістага альбома, настаўніцы, якія выкладалі ў тую пару, — С. М. Еўдакімава, Е. В. Павасар, Я. Б. Фядотава, а таксама былыя тэхнічкі і няні В. І. Чайкоўская, С. С. Кажанеўская, Т. I. Ражанская, М. Ю. Капуста, В. Б. Мацеша.

Зачытваліся ўрыўкі з кнігі загадаў па школе трыццацігадовай даўнасці.

Многа цікавага з жыцця школы даведаліся цяперашнія настаўнікі і вучні.

Многа прагучала цёплых слоў, задорных частушак, прыгожых песень і вершаў і, вядома, многа розных думак, успамінаў і разважанняў выклікала гэта сустрэча.

Вось такі падарунак зрабіла школа цёплым вераснёўскім днём сваім былым вучням, сваім былым працаўнікам.

Мы ўдзячны дырэктару, Веры Паўлаўне Шыкшнян, ўсяму калектыву школы за цудоўнае свята, за сустрэчу з мінулым.

Ад імя гасцей — Алена Ярмушэвіч (у школе Зубрыцкая).
«Браслаўская звязда» 13.09.1997

 

ПРАЦАВАЦЬ ПА-НОВАМУ

 

Якія б патрабаванні ні ставіліся перад школай, самая галоўная яе функцыя — адукацыйная.

Разам з тым, імкненне ахапіць неабдымнае, гонка за ўсім новым параджае і негатыўныя тэндэнцыі росту колькасці вучняў з павярхоўнымі ведамі і скарачэння выдатнікаў, рэзкага падзення прэстыжу ведаў.

Большасць сённяшніх навучэццаў  — троечнікі. Не зжыта другагодніцтва.

Вось над гэтымі праблемамі і працуе сённяшняя школа і настаўнік.

Што такое ўрок у жыцці школы, разумее, бадай, кожны. Ён быў і застаецца асноўнай формай арганізацыі вучэбна — выхаваўчага працэсу.

Эфектыўнасць жа яго залежыць ад прафесіяналізму настаўніка.

У школах Браслаўшчыны нямала таленавітых педагогаў.
У першую чаргу гэта тыя, хто мае вышэйшую катэгорыю.

У нашым раёне такіх — 43 чалавекі.

У ліку іх настаўнікі: хіміі і біялогіі Надзея Якаўлеўна Пятровіч з СШ № 1, матэматыкі — Ганна Вітольдаўна Гір’ят з Казянскай, беларускай мовы — Зінаіда Сцяпанаўна Васьковіч з Ахрэмаўскай, Вольга Іванаўна Гапанёнак з другой гарадской школы, геаграфіі — Ала Іванаўна Кісляк з СШ №2.

Яны заўсёды ў пошуку. Укараняюць у работу новыя метады, не баяцца эксперыментаў.

Педагагічныя калектывы разумеюць: каб адукацыя адпавядала патрабаванням дня, у школах належыць укараняць дыферэнцыраванае навучанне.

Лепш іншых яно вядзецца ў школах горада, а таксама ў Ахрэмаўскай, Далёкаўскай, Мяжанскай сярэдніх, Чэрнеўскай і Карасінскай базавых школах.

На працягу 1996-97 навучальнага года творчая група настаўнікаў пачатковых класаў СШ № 2 працавала над праблемамі «Шляхі дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання ў абнаўляючайся школе».

Кіраўнікі праграмы, Ж.С. Бароўка і М. У. Шорац, зрабілі многае, каб укараніць у практыку работы школы гэты важнейшы накірунак у педагогіцы, за што адзначаны граматай абласнога ўпраўлення адукацыі.

Большасць настаўнікаў нашых школ робіць сёння стаўку на педагогіку, якая дазваляе далучыць дзяцей да працэсу развіцця і ўдасканалення саміх сябе. Для рэалізацыі гэтай мэты служыць школьны кампанент вучэбных планаў.

Каб настаўнік мог працаваць па-новаму, яму трэба пераадолець у сабе сілу інерцыі і старых уяўленняў, перагледзець многія асабістыя пазіцыі. Радуе, што многім гэта ўдаецца.

Напрыклад, настаўнік Друйскай СШ М. Т. Ставіцкі арганізаваў творчую майстэрню для вучняў.

Рабяты прынялі ўдзел у аб’яўленым абласным цэнтрам гігіены і здароўя конкурсе плакатаў супраць курэння і ўжывання наркотыкаў і сталі яго пераможцамі.

Іх плакаты цяпер распаўсюджваюцца па школах Віцебшчыны.

3 года ў год прызнаюцца лепшымі вучэбна-доследныя ўчасткі Казянскай, Ахрэмаўскай СШ, работу на якіх арганізуюць біёлагі Л. П. Алексіевіч і I. I. Каросцік.

Можна назваць многа настаўнікаў, якія імкнуцца максімальна актывізаваць вучняў на ўроках, умела прывіваць ім уменне самастойнага авалодвання ведамі.

Гэта настаўнікі рускай мовы Г. Ц. Барзда з Мяжанскай, І.Р. Бабуль з Грытунскай, беларускай мовы Канапацкая з СШ № 1, С. М. Куцюн з Далёкаўскай, замежнай мовы —Ж.А. Аляшкевіч з СШ № 1, С, А. Казакевіч з Купішскай, Р. М. Койра. з Далёкаўскай школы.

У цэлым жа сістэмны падыход да арганізацыі вучэбна -выхаваўчага працэсу назіраецца і першай і трэцяй гарадскіх, Далёкаўскай, Дрысвяцкай, Мяжанскай, Урбанскай сярэдніх,Замошскай, Купішскай, Купчэльскай, Пеліканскай базавых школах, гімназіі.

Пастаяннымі памочнікамі настаўніка і вучня з’яўляюцца школьныя бібліятэкары.

Менавіта такая Т. У. Сямёнычава з СШ № 2. Яна робіць вельмі многае па камплектаванню бібліятэчнага фонду, забеспячэнню настаўнікаў і вучняў вучэбна — метадычнай літаратурай.

Цеплыню душы,- веды аддаюць чытачам Н.Л.Самовіч з Друйскай СШ  Ф. С. Махніс з Іказненскай і Н. В. Азевіч з Баравіцкайкай школ.

Школа на мяжы перамен. Не за гарамі перавод яе на 12 гадовы тэрмін навучання.

Змяненне зместу адукацыі патрабуе ўвядзення новых прадметаў, перагляду шэрагу праграм.

Ужо сёлета ўведзены новы прадмет «Сусвет» у 6 класе, новыя праграмы па мовах, выяўленчаму мастацтву, замежнай мове.

У 45 школах займаецца 5271 вучань. І неўзабаве прыйдзе час, калі яны стануць стваральнікамі, будуць вызначаць, куды і як развівацца грамадству.

Дзень настаўніка — гэта свята і работнікаў дашкольных устаноў, якіх у раёне 31.

Працуюць там аддадзеныя сваёй справе людзі.

У ліку іх Т. У. Касцючэнка і К. С. Кузняцова з ясляў-сада № 1, I. А Жойдзь з ясляў — сада № 2, Т. Э. Гембіцкая, Г. І. Ліпская з ясляў сада № 3, М. У. Паклад з Мяжан і М. А Брынкевіч з Рубяжа

Аддзел адукацыі і райкам прафсаюза віншуюць усіх настаўнікаў Браслаўшчыны з прафесіянальным святам і жадаюць ім моцнага здароўя, аптымізму, вытрымкі.

Вы робіце важную і высакародную справу  — абуджаеце розум і сэрцы падрастаючага пакалення, адкрываеце яму свет грамадства і прыроды.

Творчых вам поспехаў!

Д. ЦАНАВА,
намеснік загадчыка РАА.
«Браслаўская звязда» 04.10.1997

1998

 

Праблем шмат

 

Па ўсталяваўшайся традыцыі, напярэдадні новага навучальнага года педагогі раёна  27 жніўня сабраліся на жнівеньскую нараду.

Запрошаны на яе былі дырэктары школ і іх намеснікі па вучэбна-выхаваўчай і выхаваўчай рабоце, старшыні прафкамаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў, загадчыкі пачатковых школ.

Нарада праходзіла на базе гімназіі.

3 дакладам «Аб рабоце аддзела адукацыі па пераводу школ з рэжыму функцыяніравання ў рэжым развіцця» выступіў загадчык РАА Л.М.Сцяпанаў.

Загадчыца метадкабінета РАА  У.I.Скачкова спынілася на рабоце раённай метадычнай службы.

На нарадзе таксама бралі слова дырэктар Мяжанскай СШ I.А.Абаровіч, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Відзаўскай СШ  Г.А.Ільюшонак, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дрысвяцкай СШ I.I.Пукман, загадчыца Дамашскай ПШ Л.В.Гадулевіч. кіраўнік метадаб’яднання настаўнікаў геаграфіі А.I.Кісляк.

У рабоце жнівеньскай нарады настаўнікаў прынялі ўдзел і выступілі дэпутат Нацыянальнага сходу РБ А.М.Лапкоўскі і намеснік старшыні райвыканкама Н.А.Пучынская.

(3 ДАКЛАДА ЗАГАДЧЫКА РАА Л.М.СЦЯПАНАВА)

У адукацыі сёння шмат прабпем. I адна з галоўных — падрыхтоўка да рэфармавання  школы.

Палажэнні канцэпцыі і  праграмы рэформы агульнаадукацыйнай школы глыбока вывучаны, сфармуляваны і выпрацаваны мэты і канкрэтныя практычныя задачы, якія і належыць ажыццяўляць работнікам адукацыі Браслаўшчыны.

На працягу значнага перыяду развіцця савецкай школы асноўнай метадычнай базай яе фарміравання былі пастановы партыі і ўрада.

Галоўнай была задача — выхаванне ўсебакова развітой асобы, падрыхтоўка падрастаючага пакалення да жыцця і працы.

Сёння ж на першы план выступае пераход ад дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку функцыянераў да сацыяльнага заказу, які з’арыентаваны на фарміраванне асобы.

Такі падыход прадугледжвае фарміраванне мэт адукацыі на аснове прынцыпаў асобасна — з’арыентаванай педагогікі.

У цэлым такі ж падыход распаўсюджваецца на школу: перавод яе з рэжыму функцыяніравання ў рэжым развіцця. 

У цяперашні час падтрымліваецца стабільны рэжым функцыяніравання ўстаноў адукацыі.

У раёне 16 сярэдніх, 18 базавых, 10 пачатковых школ, гімназія, школа-інтэрнат, 30 дашкольных устаноў, у якіх навучаецца 5250 вучняў і выхоўваюцца 930 дзяцей у дзіцячых садках.

Вядома, для таго, каб школа нармальна функцыяніравала, немалаважнае значэнне адыгрываюць яе знешні выгляд, добраўпарадкаванне тэрыторыі, стан вучэбных памяшканняў, майстэрняў.

Сёлета агульныя затраты на падпыхтоўку вучэбных устаноў раёна да новага навучальнага года склалі 3 млрд. рублёў.

Лепш іншых падрыхтаваны да заняткаў Урбанская, Казянская, Мяжанская, Мількаўская, Іказненская, Опсаўская сярэднія, Чзрнеўская, Купішская. Богінская, Зарацкая, Баравіцкая, Грытунская, Замошская, Пеліканская базавыя школы.

Вялікую работу па падрыхтоўцы да новага навучальнага года правялі ў Плюскай, Друйскай, Дрысвяцкай, Ахрэмаўскай, СШ № 2 і іншых школах.

Яшчэ не закончаны работы па будаўніцтву і рэканструкцыі школьных сталовых у Кансталінскай, Спрындаўскай, Літоўшчынскай школах, па рамонту дахаў — Мількаўскай, Друйскай, СШ №2, Ахрэмаўскай, па будаўніцтву майстэрні — у Замошскай БШ, кацельні — Мяжанскай СШ.

На ацяпляльны сезон школы раёна маюць 900 тон вугалю, 1070 тон торфабрыкетаў, 226 кубаметраў дроў.

Клапоцяцца ў школах і аб забеспячэнні вучняў гарачым харчаванінем, у 11 — ужо ўведзены стаўкі повара, з’явяцца яны 1 верасня і у Быстрамаўскай, Кансталінскай, Купішскай, Купчэльскай, Літоўшчынскай і Спрындаўскай.

Спыніўся Леанід Міхайлавіч у сваім дакладзе і на праблемах захавання санітарна-гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, правілаў пажарнай бяспекі, закрануў пытанні, звязаныя з утрыманнем і доглядам  вучэбна-доследных участкаў, бо, як зазначыў прамоўца, для ўстаноў адукацыі ўсё гэта таксама не другарадныя праблемы.

Асобна Л. М. Сцяпанаў выдзеліў структуру пачатковай .школы, бо з новага навучальнага года ў школы, акрамя іншых вучняў, прыйдуць і шасцігодкі.

Для 20 працэнтаў малышоў навучальны працэс будзе арганізаваны на базе дзіцячых садоў і для 80 працэнтаў — на базе школ. Ім абавязан дзённы сон. Рэальна ёсць умовы пакласці спаць 58 працэнтаў маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, аднак у кожнай школе павінны вышуікаць і дадатковыя магчымасці.

Добра падрыхтаваны да прыёму шасцігодак у падрыхтоўчыя класы Урбанская, Мількаўская, СШ № 2. Ахрэмаўская, Дрысвяцкая і іншыя школы.

Нядрэнна падрыхтавалі базу адпачьшку для шасцігодак у тых школах, дзе ёсць групы падоўжанага дня. А дырэктары Мількаіўскай СШ і Чэрнеўскай БШ набылі для малышоў гульні, пісьмовыя прыналежнасці і прыналежнасці для малявання.

Засяродзіў увагу прысутных на нарадзе загадчык РАА і на праблеме якасці адукацыі.

Больш паловы навучэнцаў V—XI класаў маюць крайне нізкія навыкі чытання, пісьма, матэматычнага ліку.

Штогод 70-100 вучняў атрымліваюць заданне на лета.

У раёне 33 вучні, якія засталіся на другі год, хоць іх колькасць на палову і зменшылася.

Такія вучні, на жаль, сталеючы, пачынаюць разумець сваю непатрэбнасць, і, не бачачы перспектывы далейшага навучання, кідаюць школу.

Ужо ў сярэдніх класах з’яіўляюцца слабапаспяваючыя. Яны выгадныя настаўніку, бо не патрабуюць да сябе асаблівай увагі, за іх не хваляць, але і не надта сварацца. I менавіта з такіх вучняў атрымліваюцца будучыя работнікі, якія ўжо з раннняга ўзросту прывыклі рабіць усё на «тройку». 

I такія сітуацыі павінны трывожыць усіх настаўнікаў.

— Наша школа сёння, на жаль, выпускае значны працэнт малаграматных людзей,— канстатаваў прамоўца, — у якіх адсутнічаюць элементарныя навыкі мыслення.

Асаблівую трывогу выклікае ўзровень ведаў па прадметах фізіка-матэматычнага цыкла.

Ды і выпускныя экзамены не сталі ў школах эталонам праверкі ўзроўню ведаў.

Немалаважную праблему выклікае, на думку Леаніда Міхайлавіча, і праблема таленавітых дзяцей. Бо фактычна дыферэнцыраваным навучаннем у раёне займаліся ў мінулым навучальным годзе толькі Ахрэмаўская школа і гімназіія.

3 гэтага навучальнага года на яе пераходзяць гарадскія школы, а таксама Далёкаўская, Опсаўская, Відзаўская, Мількаўская, Кансталінская, Купішская, Слабодкаўская школы.

На заключэнне даклада Л. М. Сцяпанаў зазначыў. што прыкладам абнаўлення школы можа быць выкарыстанне праграмна-мэтавага падыходу, якаснае планаванне ўсіх напрамкаў работы, стварэнне новых арганізацыйных форм, абнаўленне метадаў кіраўніцтва, дэмакратызацыя кіравання і кантроль за ўсёй дзейнасцю педкалектываў.

Поспех любой справы залежыць, як вядома, ад актыўных і творчых намаганняў яго выканаўцаў.

Рэфармаванне адукацыйнай сістэмы патрабуе ад усіх педагагаў і работнікаў адукацыі самаадданай і зладжанай працы, бо менавіта ад гэтага будзе залежаць, адпавядае сённяшні ўзровень нашай школы патрабаванням часу, ці не.

Падрыхтавала да друку 3. ПАЛУЛЕХ
«Браслаўская звязда» 02.09.1998

 

ДЗЕЛЯ ВЫХАВАННЯ ПАТРЫЯТЫЗМУ

У аддзеле адукацыі райвыканкама пад старшыствам нам. загадчыка РАА Д. I. Цанавай адбылося цасяджэнне раённага савета вучнёўскай краязнаўчай экспедыцыі «Наш край».

Спачатку члены савета заслухалі справаздачы адказных за краязнаўчую работу Далёкаўскай, Плюскай, Казянскай сярэдніх і Грытунскай базавай школ, настаўнікаў Л. I. Высоцкай, А. 3. Мацук. Ю. Г. Астапчук і В. I. Кропа, якія расказалі аб рабоце па стварэнню школьных музеяў.

Пры ўсіх асаблівасцях падыходаў да гэтай вельмі важнай і неабходнай у патрыятычным выхаванні школьнікаў справы выяўляюцца агульныя тэндэнцыі.

Па-першае, у школах ужо створана пэўная аснова для краязнаўчых музеяў.

У радзе месц яны нават мелі некалі здавальняючы стан і былі ўнесены ў агульнарэспубліканскі рэестр.

Па-другое, дзеці з задавальненнем займаюцца краязнаўствам.

Аднак справу стрымлівае адсутнасць у школах адпаведпых памяшканняў, а галоўнае  — сродкаў на афармленне і падтрымку ў належным стане музейных экспазіцый. На адным голым энтузіязме далёка не паедзеш.

I пакуль школы не пабагацеюць, існуе пагроза страціць нават тое, што ўжо накоплена, а музеі ў школах павінны працаваць, прывіваць вучням любоў да роднага краю.

Потым была заслухана інфармацыя настаўніка Відзаўскай СШ Л. У. Дзікцярова аб ходзе падрыхтоўкі да святкавання 50-годдзя гэтай навучальнай установы.

Юбілей плануецца адзначыць у канцы бягучага года.

Падрыхтоўка да яго паволі ідзе, але стрымлівае няхватка некаторых гістарычных звестак, для збору якіх патрэбна правесці пэўныя вышукі ў архіве г. Вільнюса.

Члены савета экспедыцыі падвялі таксама вынікі конкурсаў па складанню летапісаў роднай вёскі і па адлюстраванню краязнаўчай работы ў сродках масавай інфармацыі.

Лепшым аднадушна прызнаны летапіс вескі Дрысвяты падрыхтаваны ў Дрысвяцкай сярэдняй школе.

Ён уяўляе сабой прыгожы самаробны куфэрак у выглядзе кнігі, напоўнены папкамі з разнастайнымі і багатымі матэрыяламі па многіх раздзелах краязнаўства.

Цікавыя альбомы прадаставілі на конкурс юныя краязнаўцы Чэрнеўскай, Мяжанскай, Купішскай і Грытунскай базавых школ.

Усе яны будуць накіраваны на абласны конкурс. А іх стваральнікі атрымаюдь заахвочванні.

Лепшым сярод вучнёўскіх публікацый прызнаны артыкул «Сувязь часоў і пакаленняў»(«Браслаўская звязда» ад 14 студзеня 1998 г.) вучаніцы Друйскай сярэдняй школы Наталлі Смерцевай.

А сярод настаўніцкіх матэрыялаў перавага была аддадзена публікацыі Э. Шавелы з Дрысвяцкай СШ пад загалоўкам «Каб стаць патрыётам» («Браслаўская звязда» ад 10 снежня 1997 г.).

На жаль, выбар для членаў савета экспедыцыі быў даволі абмежаваны, бо многія школы своечасова не прадаставілі свае краязнаўчыя работы на раённы конкурс.

Г. ЛУКАШОНАК. метадыст РАА
«Браслаўская звязда» 11.04.1998