Дрысвяцкая сярэдняя школа

Прыгожа адноўлены будынак Дрысвяцкай сярэдняй школы. Фота І.Гедзюна.

Нарыс па гісторыі адукацыі ў Дрысвятах

 Гісторыя развіцця адукацыі ў Дрысвятах – гэта яшчэ адна яскравая старонка ў гістарычнай памяці нашага краю.

З прыняццем хрысціянства ва ўсходніх славян распаўсюджваецца пісьменства. Унікальнай знаходкай з вострава Замак з’яўляецца шыфернае праселка 12 стагоддзя са старажытнаславянскім надпісам “дэпрясл”. Гэта сведчыць аб тым, што наш край не быў цёмным і  глухім. Надпіс і знойдзеныя пісалы падчас археалагічных раскопак з’яўляюцца яскравым сведчаннем адукаванасці мясцовага насельніцтва, яго даволі высокага культурнага ўзроўня.

Але першыя звесткі ў пісьмовых крыніцах, дзе згадваецца школа ў Дрысвятах, адносяцца да 1777 г.

Гэта была парафіяльная школа, у якой вучылася 12 чалавек з мяшчан і сялян. У 1781 г. школа налічвала 15 вучняў (4 са шляхты, 6 з мяшчан, 5 з сялян), у 1782 г. – 18 вучняў (  5 са шляхты, 5 з мяшчан, 8 з сялян). Школа дзейнічала ў часы Адукацыйнай камісіі, створанай паводле рашэння Сойма Рэчы Паспалітай у 1773 г. У школе выкладаў ксёндз і арганісты. Навучанне вялося па-польску.  Даваліся асновы пісьма, рэлігіі, вучылі спевам, добрым паводзінам.

У 1783 г. у Дрысвятах існавала парафіяльная школа. Захавалася яе апісанне: “Для размяшчэння парафіяльнай школы ў будынку плябаніі адведзены вельмі зручны пакой. Дырэктар школы па прозвішчу Мазалеўскі вельмі здольны педагог і мае добры характар. Атрымлівае штогод 100 злотых. Грошы выдаткоўвае пробаршч, ён жа забяспечвае некаторыя іншыя выгоды. Парафіяне, адпраўляючы дзяцей у школу, дзякучы апецы пробаршча нічога не плацяць. Дырэктар школы ніякіх іншых абавязкаў, акрамя навучання дзяцей, не мае. У школе навучаецца 5 дзяцей са шляхты, 6 дзяцей з мяшчанаў, 8 сялянаў – усяго 19. Навучанне пачынаецца раніцай а восьмай гадзіне і заканчваецца ўвечары а пятай гадзіне. Навучаюцца па кніжках чытанню…, а таксама лічбам і пісьму. Парадак навучання наступны: раніцай займаюцца чытаннем, а пасля поўдня лічбамі і пісьмом. Кніжкі ўжываюцца польскія, а таксама канты і катэхізісы. Падчас навучанне вучні не прыцягваюцца ні да якіх прац іншых. Паводзіны дзяцей падаюцца даволі прыстойнымі і ўжываць да іх меры застрашэння для заахвочвання да навукі ўяўляецца непатрэбным”.  Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай парафіяльная школа прыходзіць у заняпад.

У 1864 г. у Дрысвятах заснавана народнае вучылішча Міністэрства Народнай Асветы. У 1866 – 1867 навучальным  годзе працавалі 2 настаўнікі, мелася 26 вучняў (1 з дваран, 25 з сялян, усе з каталіцкіх сем’яў). Навучанне вялося на рускай мове. Паводле “Памятных книжек Ковенской губернии” згадваюцца настаўнікі Дрысвяцкага народнага вучылішча:

Уладзімір Іванавіч Макарэвіч – 1889 г.

Фядот Махоўка – 1890 г.

Аляксандр Удавічэнка – 1890-1892 г.

Іван Карполь – 1898 г.

Пётр Мікалаевіч Цынцэвіч – 1904 г.

Дзмітрый Міхайлавіч Горын – 1906 г.

Уладзімір Васільевіч Якубовіч – 1909 г.

У 1909 годзе ў народным вучылішчы каталіцкі закон Божы выкладаў Іван Паўлоўскі, для старавераў – настаўнік Іван Багданаў. (Звесткі з Браслаўскага краязнаўчага музея)

У 1907-1908 г.г. – пачынае дзейнасць царкоўна-прыхадская школа, якая знаходзілася ў будынку каля царквы. Гэта была школа, якая складалася з чатырох груп, чатырохгадовага навучання. У такой школе працаваў адзін настаўнік. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча многія дзеці не наведвалі школу. Дысцыпліна ў школе падтрымлівалася цялеснымі пакараннямі (ставілі на калены на гарох, білі лінейкай і г.д.)

Да 1914 года ў Дрысвятах працавала школа рамёстваў пад кіраўніцтвам ксяндза Міхайлоўскага. Там былі створаны наступныя секцыі хатніх промыслаў: ткацтва, секцыя па вырабу кошыкаў, секцыя па вырабу гузікаў, секцыя пляцення кошыкаў з дроту, вырабу сетак рыбацкіх, вырабу капелюшоў з саломы і секцыя бондарская.

У 1921 годзе па Рыжскаму дагавору Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. У Дрысвятах працягвала працаваць прыходская школа, толькі навучанне вялося строга на польскай мове. Руская і беларуская мовы забараняліся. Урокі “Закона Божага” праводзіў не поп, а ксёндз. Заняткі праходзілі ў наёмным памяшканні.

У 1929 годзе быў пабудаваны новы будынак для школы. Школа была ўжо сямігадовага навучання. Навучанне вялося па прадметах, але выключна на польскай мове. Былі ўведзены платныя факультатыўныя ўрокі працы для дзяўчынак. Выхаванне праводзілася ў рэлігійным духу.

У 1939 годзе Заходняя Беларусь з’ядналася з Усходняй Беларуссю, Дрысвяты сталі савецкімі. У гэты час у Дрысвятах адчынена пачатковая школа і вячэрняя для вясковай моладзі. Навучанне праводзілася на рускай мове. У гэтым жа годзе ў школе была створана піянерская арганізацыя, колькасцю ў 25 чалавек.
У вячэрняй школе была створана камсамольская арганізацыя. Першымі камсамольцамі ў Дрысвятах былі Мікалай Гарбуноў, Марыя Самусёнак і іншыя.

З 1941 года па 1944 год тэрыторыя была акупіравана нямецкімі захопнікамі. У гэты час працягвала працаваць пачатковая школа. Было ўведзена вывучэнне нямецкай мовы, якую выкладала Марыя Раманоўская.

З 1944 года, калі Дрысвяты былі вызвалены ад немцаў, пачала працаваць пачатковая школа з рускай мовай навучання. Затым пачатковую школу з 1947 года пераводзяць у сямігадовую, а з 1954 года – у развіваючуюся сярэднюю школу. Школьнае памяшканне , пабудаванае ў 1929 годзе, падчас вызвалення Дрысвятаў ад немцаў было спалена, таму школа размяшчалася ў чатырох вясковых хатах, прыстасаваных пад школу. Класныя пакойчыкі былі маленькія, вокны нізкія. У дзвух дамах было па два класы, у трэцім – настаўніцкая і кабінет дырэктара, а ў чацвёртым – класны пакой і піянерская. Недастаткова было метадычных матэрыялаў. У гэты час працавалі настаўнікі:  Савічава М.В. – дырэктар  школы,   Хабока Т.І.,   Якаўлева Э.Г.,   Прэткель П.В.,   Хортава Я.І.,   Рагоўская К.А.,  Мачан А.І., Каснікоўская Т.В., Пятрова А.П., Шаршнёва В.С., Палтаржэцкая К.С., Клюянкова А.В., Рабушкін В.П., Шчолакава.

З 1954 года дырэктарам школы прызначаецца Хабока Таццяна Іванаўна. У гэтыя гады было вельмі шмат вучняў (242), таму нават існавалі паралельныя 5-8 класы.

Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1956/57 навучальным годзе (20 вучняў). У гэтым жа годзе на ўскрайку Дрысвят закладваецца будынак новай школы. З дапамогай настаўнікаў, дзяцей і іх бацькоў быў пабудаваны і ў 1958/59 навучальным годзе здадзены ў эксплуатацыю двухпавярховы тыповы школьны будынак. Старыя будынкі былі аддадзены пад кватэры настаўнікам. Школа знаходзілася на пустэльным месцы, таму настаўнікі з вучнямі пасадзілі бярозавую і тапаліную алеі, а Рабушкін В.П. і біёлаг Прэткель Я.І. залажылі школьны сад. У школе меліся сем светлых класных пакояў, бібліятэка, майстэрня, фіззал. Пры школе меўся інтэрнат на 27 месцаў, дзе жылі дзеці з іншых вёсак. Сіламі вучняў і настаўнікаў была пабудавана тыпавая цяпліца, у якой вучні вырошчвалі культуры і праводзілі вопыты. Таксама пры школе мелася ферма, дзе вырошчвалі трусоў. На ўроках даваліся тэхнічныя веды.

У гэты час працавалі настаўнікамі Хабока Т.І. – дырэктар, Пархімовіч Я.П., Бельская Т.В., Журомская М.І., Піваровіч Я.Б., Бартошка А.А.,   Семянкова А.С.,   Смаляк П.С.,   Рымша Р.І.,  Коцікаў В.З.,  Палюховіч В.І.,  Прэткель Я.І.,  Прэткель М.У., Сарокіна Н.К., Андрэйчанка Н.М., Рагоўская К.А., Лаўнік Л.Ф., Ганчаронак В.М.. Апошні ў пачатку 60-х гадоў у знак пратэсту супраць русіфікацыі школ спаліў сябе перад Домам урада ў Мінску.

Выпускнік 1959 года Апель Віктар Іосіфавіч стаў акадэмікам, вывеў новыя сарты пшаніцы, працуючы ў акадэміі ў Горках.

З 1960 года ў школе вяліся заняткі па кройцы і шыццю для дзяўчынак 8-10 класаў. У гэтым жа годзе ўведзены гарачыя абеды для ўсіх вучняў школы (185). Для дзяўчынак 5-7 класаў выкладалася дамаводства з 1958/59 навучальнага года.

Вучні школы ажыццяўлялі турысцкія паходы, экскурсіі. З 1960  года  была наладжана цеснае сяброўства паміж вучнямі Зэмгальскай СШ,  Дэменскай СШ,  Бэбрэнскай СШ Латвіі, Медумскай СШ, Турмантаскай СШ Літвы. Больш за 20 гадоў сустракаліся вучні на традыцыйных вечарах Дружбы, сумесна праводзілі турзлёты.

У 1962 годзе пабудавана школьная майстэрня, якую электрафікавалі самі вучні. Майстэрня абсталявана слясарнымі, такарнымі, свідравальнымі станкамі і іншым неабходным абсталяваннем. З гэтага ж года школа пераведзена на адзінаццацігадовае навучанне. Уведзена вытворчае навучанне па прафесіях: палявод-механізатар і электраманцёр.

Сіламі вучняў пры школе заложаны малады сад на 100 дрэваў. Працу па фарміраванню маладых дрэўцаў праводзілі самі вучні. У 1966 годзе пабудавана новая цяпліца. У школе працавалі гурткі: юнаты, тэхнічны і іншыя. У гэты час працавалі наступныя настаўнікі: Лушчык Фёдар Паўлавіч – дырэктар, Яшына Н.Д., Прэткель М.У., Панькін М.С., Пархімовіч Я.П., Панькіна Я.І., Вайткевіч Л.Ф., Бартошка А.А., Енікава Л.К. Яны ўсё сваё працоўнае жыццё звязалі з Дрысвяцкай сярэдняй школай.

З 1967 года школа пераведзена  на дзесяцігадовае навучанне. З 1989/90 навучальнага года установа адукацыі стала зноў адзінаццацігадовай, а з 1998 года пераведзена ў развіваючуюся дваннаццацігадовую школу.

Дырэктары новай школы працавалі наступным чынам:

  1. Хабока Таццяна Іванаўна – 1954 – 1966 г.г.
  2. Лушчык Фёдар Паўлавіч –           1967 г.
  3. Бахановіч Станіслаў Феліксавіч – 1968 – 1969 г.г.
  4. Пішчулёнак Мікалай Мікалаевіч – 1970 – 1975 г.г.
  5. Зуеў Віктар Паўлавіч – 1976 – 1980 г.г.
  6. Міцэвіч Аляксандр Казіміравіч –        1981 – 1983 г.г.
  7. Даргель Вольга Іосіфаўна – 1984 – 1985 г.г.
  8. Зуеў Віктар Паўлавіч – 1986 – 2004 г.г.
  9. Мінчанка Уладзімір Мікалаевіч – 2005 г.

Найбольшая колькасць вучняў была ў 1956/1957 навучальным годзе – 242  вучні,  а найменшая – у 1985/86 навучальным годзе – 75 вучняў. У канцы 90-х гадоў працавалі настаўнікамі:

 

  1. Зуеў В.П. – дырэктар;
  2. Даргель В.І. – завуч;
  3. Пукман І.І. – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;
  4. Мартынкіна Д.В. – настаўніца рускай мовы;
  5. Васільева Г.Ф. – настаўніца беларускай мовы;
  6. Мінчанка А.Л. – настаўніца матэматыкі;
  7. Зуева Л.П. – загадчыца інтэрната;
  8. Шавелла Э.Л. – настаўніца гісторыі;
  9. Мінчанка У.М. – настаўнік фізкультуры;
  10. Чэсуль Т.А. – настаўніца пачатковых класаў;
  11. Буева Л.І. – настаўніца пачатковых класаў;
  12. Трыдзенская Т.В. – настаўніца пачатковых класаў і музыкі;
  13. Шаткоўская Ж.Ч. – настаўніца пачатковых класаў;
  14. Бялусь К.К. – настаўнік працоўнага навучання;
  15. Гедзюн І.К. – настаўнік кампутарнага навучання;
  16. Пушкарова Н.І. – настаўніца рускай мовы.

З 2005 года дырэктарам школы з’яўляецца Мінчанка Уладзімір Мікалаевіч, намеснікам па вучэбнай рабоце – Мартынкіна Даната Вацлаваўна, намеснікам па выхаваўчай рабоце – Радзэвіч Алена Уладзіславаўна. У школе працуе 17 настаўнікаў і навучаецца 96 вучняў. У школе існуе піянерская дружына “Азёрная” і арганізацыя БРСМ. Вядзецца краязнаўчая праца па вывучэнню свайго рэгіёна.

У 2007 годзе Дрысвяцкая школа адзначыла юбілей – 50-годдзе першага выпуска сярэдняй школы і ўвода ў эксплуатацыю новага будынка сучаснай школы. Да юбілейнай даты склалі відэафільм, прысвечаны гісторыі школы. Адбылася сустрэча тых, хто закончыў Дрысвяцкую сярэднюю школу ад першага да апошняга выпуска з настаўнікамі-ветэранамі працы і сучаснымі настаўнікамі.

З 2008/2009 навучальнага года намеснікам дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце з’яўляецца Мартынкіна Д.В. Колькасць вучняў змяншаецца. У сувязі з тым, што вёска Дрысвяты была аб’яўлена аграгарадком, у 2009/2010 навучальным годзе пачаўся капітальны рамонт школы. На вылучаныя дзяржавай грошы пячное ацяпленне замянілі на паравое, абарудавалі  цёплыя ўтульныя санвузлы, з’явіўся новы дах, адноўлены вокны, фасад школы і г.д. Школа набыла прыгожы сучасны выгляд.

У 2010/2011 навучальным годзе ў школе працуе 15 настаўнікаў, навучаецца 67 вучняў.

З 1957 па 2010 год школа выпусціла 679 вучняў. 8 выпускнікоў скончылі школу з залатымі і срэбнымі медалямі, 31 выпускнік  атрымаў пахвальныя лісты. 223 выпускнікі  УА “Дрысвяцкая ДАСШ” паступілі ў ВНУ і атрымалі вышэйшую адукацыю.

Зараз настаўнікамі школы з’яўляюцца:

  1. Мінчанка У.М. – дырэктар
  2. Мартынкіна Д.В. намеснік дырэктара па  вучэбна-выхаваўчай рабоце
  3. Ігнацьева В.А. – педагог сацыяльны
  4. Літвін Ж.М. – педагог-псіхолаг
  5. Прахарэнка А.Т. – педагог-арганізатар
  6. Мінчанка А.Л.
  7. Радзэвіч А.У.
  8. Пушкарова Н.І.
  9. Сарбай А.В.
  10. Цішаловіч В.П.
  11. Трыдзенская Т.В.
  12. Шаткоўская Ж.Ч.
  13. Буева Л.І.
  14. Бялусь К.К.
  15. Шавелла Э.Л.

 Цяжка сказаць, што чакае Установу адукацыі “Дрысвяцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” ў будучым, але ўжо сёння можна назіраць, што колькасць вучняў змяншаецца, і на гэта ёсць свае прычыны. Вёска Дрысвяты з адміністрацыйнага цэнтра ператварылася ў неперспектыўную. Маладым сем’ям цяжка тут уладкавацца на працу. А калі будзе мала маладых сем’яў, то і вучняў у школе будзе мала.

Аднак, дзякуючы прэзідэнцкай праграме па адраджэнню сяла, вёска Дрысвяты ажывае, будуюцца новыя дамы і засяляюцца маладыя сем’і. А гэта азначае, што ў нашай школы ёсць будучыня

З матэрыялаў завуча школы
Д.В.Мартынкінай.

Дрысвяцкая сярэдняя школа: 1 комментарий

  1. Игра в шахматы – это игра, которая в всякое время периодом последних 100 лет была авторитетной. Если вы заинтересованы игрушками, которые смогут развивать ваш рассудок, вам потребуется играть в основном в шахматы.

    Шахматы являются потехой, которая позволяет играть игрокам и поднимать разные навыки. Если вы увлекаетесь шахматами-онлайн, тогда вам будет занимательно игры на двоих шахматы бесплатно

    Тут широко увеличивается шахматная теория, а с учётом того, что команда консультантов часто проводит исследования, которые посвящаются различным нюансам шахматной игры, много стариков посещают этот веб-сайт.

    Igry-shahmaty.ru – это интересный онлайн-проект, где необязательно знать моменты для игры в шахматы. Вы можете быть как новичком, так и профи. Нет потребности долго тренироваться, вы с легкостью можете достичь необходимого результата вовремя онлайн-игры на сайте.

    Шахматные партии на онлайн-проекте могут быть длительными. Здесь есть большие турниры, люди отменно узнают других, обмениваются талантами, размышляют по поводу своей позиции и положения, разрабатывают стратегию.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *