З хронікі

II — I стст. да н. э. На гарадзішчы вострава Замак існавала паселішча днепра-дзвінскай культуры.
Х-ХIIIстст. На гарадзішчы існавала ўмацаванае паселішча Полацкага княства.
ХІ-ХIIIстст. Побач з гарадзішчам існавала селішча. Разам яны ўтваралі паселішча гарадскога тыпу невадомае па пісьмовых крыніцах.
Паміж 1234 -1240 гг. Каля возера Дрысвяты адбылася сутычка паміж крыжакамі, якіх узначальваў магістр Інфляндскага ордэна Эрвст, і войскамі Літвы. Аб гэтай падзеі, невядомай з іншых крыніц, паведамляе гісторык XVI ст. М. Стрыйкоўскі ў сваёй вершаванай хроніцы.
Канец ХIII — XIV стст. Паводле некаторых меркаванняў, Дрысвяты і наваколле былі поўнасцю разбураны наездамі крыжакаў.
1402 г. У дадатку да пагаднення вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, заключанага з крыжацкім ордэнам, упершыню згадваецца Дрысвяцкі замак.
Пач. XV ст. Адбыўся напад крыжакаў на Браслаўшчыну, які зафіксаваны ў скарзе на дзеянні рыцараў супраць ВКЛ 1413 г. Сярод пацярпелых мясцовасцей названы і Дрысвяты.
1413 г. Адбылося падарожжа фламандскага рыцара Жыльбера дэ Лянуа. Паводле пашыранага меркавання падарожнік прьпыняўся ў Дрысвяцкім замку.
1500 г., 28 кастрычніка Дрысвяты наведалі вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык і яго жонка Алена.
1514г., лютага Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт 1 падісвае фундуш Дрысвяцкаму касцёлу «Маткі Божое». У дакуменце паселішча ўпершыню названа «местом».
Каля1514 г. Для Дрысвяцкага касцёла быў напісаны абраз «Пакланенне вешчуноў» — унікальны шэдэўр мастацтва Беларусі эпохі Рэнесансу. Твор зберагаецца ў музеі старажытнага беларускага мастацтва ў Мінску.
1514 г.,лдстапад Атрад маскоўскіх войскаў атрымаў загад накіравацца «к Бряславлю і к Дрысвяту».
1517 г., І6 сакавіка Праз Дрысвяты праехаў вядомы дыпламат і падарожнік Сігізмунд Герберштэйн.
1533 г. У крыніцах упершыню згадваюцца дрысвяцкія баяры — ваенна-служылыя людзі, якія атрымлівалі зямельныя надзелы ў наваколлі возера Дрысвяты ўзамен за абавязак несці вайсковую службу ў замку.
Першая палова XVI ст. 1549 г. У Кракаўскім універсітэце вучыўся студэнт з Дрысвятаў.
1557 г. Гарнізон Дрысвяцкага замка ўзмоцнены атрадам у 100 драбаў пад камандаваннем Заклічэўскага.
1561 г. У замку размяшчаецца дадатковы гарнізон з конных польскіх жаўнераў.
1562 г. У Венецыі выходзіць карта Польшчы Г. Гашгольдзі, на якой абазначаны Дрысвяты.
1578 г.   Выходзіць першае лацінамоўнае выданне кнігі А. Гваніні «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі», у якой сярод важнейшых замкаў Віленскай зямлі названы і Дрысвяцкі.
1579 г. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы пацверджвае старажытныя прывілеі дрысвяцкім баярам Стэфану і Якубу Пашавічам.
1590 г., май
Канец ХVІ- ст.
Праз Дрысвяты праязджаў нямецкі падарожнік Ёган Вундэрэр. Дрысвяцкі замак страчвае ваеннае значэнне і паступова прыходзіць у заняпад.
1611 г. На востраве ўзводіцца новы будынак касцёла замест абвятшалага старога, фундаванага ў 1514г.
1622 г. Складзены інвентар Дрысвяцкай воласці, які ўтрымлівае апісанне руінаў замкавых умацаванняў, двара, дае ўяўденне аб структуры мястэчка, утрымлівае прозвішчы ўсіх яго гаспадароў.
Першая палова XII ст. Пажар на востраве знішчыў забудову мястэчка. Ацалеў толькі будынак кастёла. Мятэчка і двор былі адбудаваны на беразе возера.
Першая палова XII ст. Вядомым картографам Ю. Нарановічам-Нароньскім створаны план вострава Замак.
1655 г. Дрысвяты і наваколле былі спустошаны шведскімі войскамі
1661 г., зіма У наваколлі Дрывятаў размяшчаліся часці жамойцкай дывізіі вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Паца.
1666 г., 1 лістапада У наваколлі Дрысвятаў размяшчаўся полк войскаў ВКЛ пад камандаваннем С. Чарняўскага, які прычыніў вялікія шкоды мясцовым жыхарам.
1682 г., 16 снежня Ад імя тагачаснага дзяржаўцы Дрысвяцкага ключа Казіміра Сапегі, гетмана ВКЛ, выдадзена ўстава мяшчанам, паводле якой у Дрысвятах устанаўліваліся штотыднёвыя таргі, парадак гандлю рыбай, а жыхарам пад пагрозай штрафу прадпісвалася наведваць храмы Божыя.
1725 г. У мястэчку ўзведзены новы драўляны касцёл, асвечаны ў імя святых Пятра і Паўла. Працягваў дзейнічаць і стары касцёл на востраве.
1748 г.   Пры касцёле ксяндзом Бельскім заснавана брацтва Божага цела з мэтай прапаганды і дабрачыннай дзейнасці.
1762г. Паводле інвентара ў Дрысвятах налічвалася 39 дымоў ці каля 260 жыхароў.
1780 г. Дрысвяцкі ключ перастаў быць дзяржаўным уладаннем. У залік пагашэння дзяржаўнага доўгу Рэчы Паспалітай Радзівілам (2 млн. злотых) Сойм прымае рашэнне перадаць ключ у прыватную ўласнасць Каралю Радзівілу.
1781г. Складзена буйнаівштабная геаграфічная карта Дрысвяцкага ключа.
1781г. Упершыню згадваецца Дрысвяцкая парафіяльная школа. Навучалася 15 дзяцей (4 са шляхты. 6 з мяшчан. 5 з сялян).
1783 г. У Дрысвятах надчвалася 16 яўрэяў, існаваў прыкагалак
1790 г, Уладальнікам Дзысвяцкага кхюча стаў вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч, мемуарыст, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі.
1794г.,19сакавіка М. К. Агінскі прадае Дрысвяцкі ключ за 2 млн. 100 тыс злотых Яну Нікадзіму Лалацінскаму.
1794 г. Дрысвяты, асабліза касцёл і плябанія, моцна пацярпелі пры падаўленні паўстання.
1812г. Праз Дрысвяты драходзілі корпус расійскай арміі пад кашндаваннем П. Вітгенштэйна і корпус арміі Напалеона пад камандаваннем М. Нэя.
30-40-я гг.ХІХст. На каталіцкіх могілках мястэчка ўзводзіцца мураваная капліца, знішчаная ў гады першай сусветнай вайны.
1846 г., 15 студзеня Улады дазволілі ўладальніку Дрысвятаў Антону Лапацінскаму праводзіць у мястэчку тры кірмашы ў год і штотыднёвыя таргі па чацвяргах.
Другая палова XIX ст. Дрысвяты становяцца валасным цэнтрам у складзе Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерніі.
Канец 50-х гг. XIX ст. У Дрысвятах згадваецца яўрэйская школа.
Сярэдзіна XIX ст. У Дрысвятах згадваецца тайная польская школа.
1862 г. У мястэчку мелася 12 двароў, 174 жыхары.
1863 г, 5 мая Дрысвяты сустрэлі паўстанцкі атрад Яна Ельскага-Ёдкі ўрачыстам набажэнствам у касцёле.
1864 г. Дрысвяцкі ксёндз Раюнец адпраўлены ўладамі на катаріу за ўдзел у паўстанні.
1864 г. За падтрымку паўстання ўлады прымушаюць Ганну Лапацінскую прададь маёнтак Дрысвяты і высылаюць яе ў Тамбоўскуто губерню.
1892 г. У Дрысвятах пачала працаваць прыватная аптэка
1896 г, 26 ліпеня На тэрыторыі Дрысвяцкай воласці прайшоў моцны град, які пашкодзіў пасеваў ва 1900 руб.
1897 г. Паводле дадзеных першага агульнарасійскага перапісу ў Дрысвятах налічвалася 496 жыхароў.
1897 г. У Дрысвятах адчыніліся паштова-тзлеграфнае адцзяленне і ашчадна- пазычковая каса.
Пачатак ХХ ст. Жыхары Дрысвятаў Зільберман і Фрыдман былі аштрафаваны ўладамі за навучанне дзяцей рэлігіі на яўрэйскай мове.
1904 г. У Дрысвятах адчынілася чайная Ковенскага папячыцельства аб народнай цвярозасці.
1905г.,24ліпеня Урачыстае адкрьццё Дрысвяцкага праваслаўнага прыходу.
1907г.,16 верасня Урачыстае асвячэнне новай мураванай царквы ў імя святых Пятра і Паўла.
1909 г. У Дрысвятах быго 79 двароў, налічвалася 259 мужчын, 267 жанчын, дзейнічалі: касцёл, царква, сінагога, валасное праўленне, народнае вучылішча, аптэка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, ашчадвая каса, 6 драўляных і 1 мураваная лаўкі, карчма.
1912 г., 15 кастрычніка Пачала дзеннічаць ткацкая школа, створаная па ініцыятыве ксяндза Ф. Міхалоўскага. Школу стала паведваць 20 вучаніц. Акрамя гэтага ў Дрысвятах дзейнічалі секцыі па вырабу кошыкаў, гузікаў, рыбацкіх сетак, капелюшоў з саломы.
Перад 1915 г. Арганізавана Дрысвяцкае Таварыства сельскай гаспадаркі. Ініцыятарам яго стварэння таксама быў ксёндз Ф. Міхалоўскі.
1915 г. У мястэчку арганізавана пажарная дружына.
1915 г., каля 11 верасня Дрысвяты захоплены часцямі нямецкай арміі.
1915 г., 12 верасня Падраздзяленнямі конніцы генерала Скарападскага немцы выбіты з мястэчка.
1915 г., верасень-кастрычнік Прадягваліся жорсткія баі ў наваколлі возера Дрысвяты.
1916 г., восень Рыхтавалася Дрысвяцкая наступальная аперацыя, якая ў апоші момант была адменена.
1918 г., люты   Дрысвяты і наваколле акупаваны нямецкімі войскамі.
1918 г., снежань   Пачаў дзейнічаць Дрысвяцкі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
1919г.,24 жніўня Дрысвяты займаюць польскія войскі.
1919 г., 6 кастрычніка У маёнтку Мілюнцы адбыўся першы агульны сход жыхароў Дрысвяцкай гміны.
1921 г. У Дрысвятах налічвалася 27 двароў, 191 жыхар.
1927 г. Пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла. Працай кіраваў аўтар праекта, выдатны беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.
1929 г. Завяршылася будаўніцтва касцёла.
1931 г. Мястэчка мела 74 двары, 375 жыхароў.
1931г.,29 чэрвеня Праз Дрысвяты праязджаў прэзідэнт Польшчы I. Масьціцкі, які каля в.Пашавічы меў сустрэчу са стараверскім насельніцтвам.
1939 г., восень Дрысвяты і наваколле ўвайшлі ў склад БССР.
1940 г., 15 студзеня Арганізаваны Дрысвяцкі сельсавет у складзе Відзскага раёна Вілейскай вобласці.
1940 г., лістапад У Дрысвятах арганізаваны калгас імя Молатава.
1941 г., канец чэрвеня Дрысвяты акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі.
1942 г. Савецкімі партызанамі па-зверску забіты праваслаўны святар Анатоль Серпаў.
1944 г., красавік Сфармавана 24-я брыгада Арміі Краёвай «Дрысвяты» (камандзір К. Краўзе).
1944 г., 4 ліпеня 141-ы гвардзейскі стралковы полк вызваліў Дрысвяты, але неўзабаве быў адкінуты на ўсход.
1944 г., 11 ліпеня Дрысвяты і наваколле канчаткова вызвалены часцямі 166-й стралковай дывізіі.
1944 г, 20 ліпеня Непадалёку ад Дрысвятаў гераічна загінуў разведчык Веніамін Зайцаў, Герой Савецкага Саюза.
1951 г.,21 лістапада У Дрысветах адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў Беларусі, Літвы і Латвіі, на якім прыняга рашэнне аб будаўніцтве Дрысвяцкай ГЭС.
1952 г., 8 чэрвеня Урачыстае адкрыццё будоўлі, у якім брала ўдзел больш за 3 000 чалавек.
1953 г., 19 ліпеня Урачыстае адкрыццё ГЭС «Дружба народаў».
1955 -1956 гг. Археолагам Л. Аляксеевым праведзены першыя навуковыя даследванні гарадзішча на востраве Замак.
1957 г., 22 ліпеня Калгас імя Молатава перайменаваны ў калгас «1-га Мая».
1959 г., 27 сакавіка Да Дрысвяцкага сельсавета былі далучаны паселішчы скасаванага Сястрэнскага сельсавета.
1971 г. У Дрысвятах было 99 двароў, 275 жыхароў.
1991 г. Адкрыты ўнікальны археалагічны помнік — грунтовы могільнік XI — ХІІІ ст ст. каля вёскі Пашавічы, які з’яўляўся некропалем гарадскога паселішча на востраве Замак.
1998 г.   «Летапіс вёскі Дрысвяты», складзены вучнямі Дрысвяцкай школы, заняў ІІ месца на рэспубліканскім конкурсе.
1999 г. Паводле матэрыялаў перапісу ў Дрысвятах пражывае 375 чалавек.

Браслаўскія сшыткі 3 1999

 

Адметныя даты з гісторыі Дрысвят

1578 г.
Выходзіць першае лацінамоўнае выданне кнігі
А. Гваніні «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі»,
у якой сярод важнейшых замкаў Віленскай зямлі названы і Дрысвяцкі.

1748 г.
Пры касцёле ксяндзом Бельскім заснавана брацтва Божага цела з мэтай прапаганды і дабрачыннай дзейнасці.

1998 г.
«Летапіс вёскі Дрысвяты», складзены вучнямі Дрысвяцкай школы, заняў ІІ месца на рэспубліканскім конкурсе.