Дрысвяцкая царква Св. Пятра і Паўла

Фота І.Казлова

Помнікам архітэктуры Дрысвят з’яўляецца Петрапаўлаўская царква, пабудаваная ў 1907 г.

Праектаваў будынак губернскі архітэктар  А. Шпакоўскі.

Царква з чырвонай цэглы мае традыцыйную для праваслаўных храмаў чатырохчасткаваю схему: званіца, бабінец, асноўны купалападобны аб’ём і гранёная апсіда.

Вежа і чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёма завершаны барабанам з цыбулепадобнымі купаламі.

Вежа-званіца мае ступеньчатую кампазіцыю.

У дэкоры будынка галоўную ролю адыгрывае кантраст чырвонай цэглы і белай атынкаванай паверхні элементаў аздаблення.

Гэтым царква нагадвае помнікі нарышкінскага барока….

Браслаўскія сшыткі. 3 1999 стар. 94