Востраў «Замак»

  «О, колькі іх на палях!
Але кожная квітнее па-свойму —
У гэтым вялікі подзвіг кветкі!»
Мацуо Басё.

imageSBRGQZH1
Дрысвяты. Від на востраў «Замак». Фота І.Гедзюна

ЗАМЧЫШЧА (археал.).            На востраве воз. Дрысвяты.

Займае высокі (да 8 м) пагорак.
Плошча каля 1 га.
Умацавана валам, месцамі ўцалелым на вышыню да 2 м.

Узнікла ў 11 ст. на месцы гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
Было парубежным паселішчам Полацкай зямлі.
З паўночнага боку да замчышча прымыкаў пасад плошчай каля 3 га.
Вядома з 16 ст.
У «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні ўпамінаецца як «Замак над возерам шырокім».
Паводле інвентару 1622 г. Дрысвяцкі драўляны замак меў 3 вежы.
Існаваў да серадзіны 18 ст.

Замчышча ў 1955-56 гг. абследваў Л.В.Аляксееў,

У 1970 і 1976 гг. даследваў М.А.Ткачоў.

Плошча раскопу больш за 600 квадратных метраў.

У ніжняй часцы культурнага пласта знойдзена ляпная кераміка днепра-дзвінскай культуры, у верхняй — ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі і больш позняга часу, зброя, бронзавыя ўпрыгожванні, шкляныя пазалочаныя пацеркі, бурштын, крэсівы і інш.

На глыбіні 0,5 м. прасочаны рэшткі спаленых умацаванняў і муроўкі на вонкавым і ўнутраным баках вала.
Належала змешанаму балта-славянскаму насельніцтву.

Матэрыялы даследванняў захоўваюцца ў
Інстытуце гісторыі АН БССР.

М.Н.Ткачоў.
(Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі стар.146-147)

Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі
Востраў «Замак» Знаходкі

Востраў «Замак»: 1 комментарий

  1. И я там был
    И я там жил
    И лето проводил
    но кончилось детство
    но остались воспоминания о моей маленькой родине
    Спасбо за сайт!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *